Беларуская Служба

Гісторыя: 79 гадоў таму руская дывізія СС РОНА тапіла Варшаву ў крыві (ФОТА)

04.08.2023 06:02
На падаўленне Варшаўскага паўстання немцы кінулі дывізію РОНА пад камандаваннем брыгадэнфюрэра СС Браніслава Камінскага, якая адрознівалася асаблівай жорсткасцю пры здзяйсненні карных аперацый, у тым ліку ў Беларусі.
Аўдыё
  • Гісторыя: 79 гадоў таму руская дывізія СС РОНА тапіла Варшаву ў крыві
  (   )   (  )       1944 .     -         ()  .
Афіцэры РОНА (Русская освободительная народная армия) і РОА (Русская освободительная армия) падчас падаўлення Варшаўскага паўстання ў жніўні 1944 года. У цэнтры з біноклем - камандзір аднаго з палкоў РОНА штурмбанфюрэр войск СС (маёр) Іван Фралоў. Зверствамі яго падраздзялення былі шакаваныя нават немцы commons.wikimedia.org/public domain

79 гадоў таму ў Варшаве ішлі жорсткія баі. 1 жніўня 1944 года ў польскай сталіцы пачалося Варшаўскае паўстанне супраць акупантаў. Немцы кінулі на яго падаўленне вялікія сілы, у тым ліку тактычныя часці калабарантаў. Сярод іх была РОНА – расійскае фарміраванне, на руках баевікоў якой – мора крыві мірных жыхароў.

29-я дабравольная пяхотная дывізія СС РОНА (1-я руская) была створаная 1 жніўня 1944 года (якраз у момант пачатку Варшаўскага паўстання) з брыгады РОНА Браніслава Камінскага. РОНА – гэта абрэвіятура назвы «Русская освободительная народная армия». РОНА, як і полк Оскара Дырлівангера, адрознівалася асаблівай жорсткасцю пры здзяйсненні карных аперацый, прычым абодва фарміраванні складаліся ў вялікай ступені з крымінальнікаў. Іх баяліся нават самі немцы.

Камандзірам РОНА быў Браніслаў Камінскі. Яго маці была полькай, бацька – немцам, сам жа Камінскі лічыў сябе рускім. Да вайны жыў у Ленінградзе, пазней – у Бранскай вобласці. Менавіта там пасля нападзення гітлераўскай Германіі на Савецкі Саюз ён пачаў ствараць атрады, якія канчаткова атрымалі назву РОНА.

Браніслаў Камінскі/commons.wikimedia.org/Das Bundesarchiv/CC BY-SA 3.0 de
Браніслаў Камінскі/commons.wikimedia.org/Das Bundesarchiv/CC BY-SA 3.0 de

Брыгада Камінскага складалася пераважна з ваеннапалонных, перабежчыкаў і дэзерціраў Чырвонай Арміі. Іншай вядомай расійскай калабаранцкай вайсковай адзінкай была РОА (Русская освободительная армия) пад камандаваннем генерала Андрэя Уласава. Салдат РОА называліся «ўласаўцамі».

Дарэчы, Камінскі і Уласаў не супрацоўнічалі паміж сабой. У Камінскага былі амбіцыі і ён разлічваў на тое, што пасля перамогі Гітлера ўзначаліць марыянеткавы ўрад Расіі.

Летам 1944 года РОНА была перакінутая ва Усходнюю Прусію і далучаная да войск СС, а сам Камінскі атрымаў генеральскі чын брыгадэнфюрэра СС (генерал-маёра – рэд.). Да гэтага расійскія калабаранты пакінулі крывавы след у Беларусі.


Według szacunkowych danych, w Powstaniu Warszawskim zginęło od 130 do 200 tysięcy cywilów Według szacunkowych danych, w Powstaniu Warszawskim zginęło od 130 do 200 tysięcy cywilów

Групенфюрэр СС, генерал паліцыі і войск СС Эрых фон дэм Бах-Залескі, які камандаваў падаўленнем Варшаўскага паўстання і якога называлі «катам Варшавы», так ахарактарызаваў Браніслава Камінскага.

«Гэта палітычны авантурыст, які звяртаўся да сваіх людзей з прапагандысцкімі прамовамі пра вялікую фашысцкую Расію – ён хацеў быць яе правадыром, расійскім фюрэрам. Жанчыны і алкаголь былі сэнсам яго жыцця. Вайсковыя пытанні ён перакідаў на камандзіраў палкоў. Ён не прызнаваў прыватнай уласнасці, а з усіх нацый найбольш ненавідзеў палякаў, пра якіх выказваўся выключна абразліва», – згадваў фон дэм Бах-Залескі, які, дарэчы, у свой час быў вышэйшым кіраўніком паліцыі і СС у акупаванай Беларусі.

Пасля пачатку Варшаўскага паўстання немцы перакінулі ў сталіцу шматлікія фарміраванні на дапамогу нямецкаму гарнізону, які ў тыя часы налічваў каля 14 тыс. салдат і афіцэраў. У тым ліку была перакінутая РОНА Камінскага. Дывізія несла з сабой жах: гвалтавала жанчын, займалася марадзёрствам і рабункамі. Часць Камінскага была перакінутая для падаўлення супраціву ў варшаўскім раёне Ахота. Там з рук расійскіх злачынцаў у нямецкіх мундзірах загінулі 10 тыс. чалавек, пераважна мірнага насельніцтва.

Ваенны кампанент дывізіі Камінскага быў вельмі слабы. Пра гэта, дарэчы, пісаў сам фон дэм Бах-Залескі. «Заняцце складу з гарэлкай для фарміравання Камінскага было важнейшым, чым заняцце важнага тактычнага пункту. Кожнае наступлення нашы сіл пачынала тармазіць з-за салдат Камінскага, якія разгрупоўваліся для таго, каб здзяйсняць рабаванні і крадзяжы», – пісаў нямецкія генерал.

Браніслаў Камінскі не дачакаўся канца паўстання. Эксцэсы, за якія былі адказныя яго людзі, пры мінімальнай баявой здольнасці яго дывізіі прымусілі немцаў вырашыць сітуацыю. Камінскі быў расстраляны па загадзе фон дэм Бах-Залескага. Іншыя крыніцы паведамляюць, што нібыта загінуў у аўтааварыі, спецыяльна падстроенай немцамі.

Валеры Саўко

слухайце аўдыёфайл

 

Больш на гэтую тэму: Машына часу